wd wp Пошук:

Энтані Паркер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паркер. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Э́нтані Майкл Па́ркер (англ.: Anthony Michael Parker; нар. 19 чэрвеня 1975, Нейпервіл, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама ў чэмпіянатах Італіі і Ізраіля.

Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце Брэдлі Паркер быў выбраны на драфце НБА 1997 года. Пасля таго як правёў некалькі сезонаў у НБА ён пераехаў у Еўропу, дзе пяць сезонаў гуляў у Ізраільскай суперлізе за клуб «Макабі Тэль-Авіў» і адзін сезон у італьянскай Серыі А за «Латаматыку». Выступаючы за «Макабі», ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Ізраіля, пяць разоў заваёўваў Кубак Ізраіля, а таксама выйграў тры Еўрапейскіх тытула (2 Еўраліга УЛЕБ і адзін Супраліга ФІБА) і два разы запар выбіраўся самым каштоўным іграком Еўралігі. У 2006 годзе Паркер вярнуўся ў НБА, дзе гуляў на пазіцыі атакавалага абаронцы клуба «Таронта Рэптарс». З прыходам Паркера ў каманду, «Рэптарс» упершыню ў сваёй гісторыі заваявалі тытул чэмпіёна дывізіёна, упершыню за апошнія пяць гадоў выйшлі ў плэй-оф і ўсталявалі рэкорд клуба па колькасці перамог у сезоне. Канец сваёй кар’еры ён правёў у «Кліўленд Кавальерс», і 27 чэрвеня 2012 года Энтані Паркер абвясціў пра завяршэнне ігравой кар’еры[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  3. 1 2 Basketball-Reference.com Праверана 5 лютага 2017.
  4. Mary Schmitt Boyer. Anthony Parker retires after 9 years in NBA, 6 in Israel: Cavaliers Insider(англ.)  (недаступная спасылка). Cleveland.com (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі «Філадэльфія Севенці Сіксерс»
Катэгорыя·Ігракі «Таронта Рэптарс»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі «Арланда Мэджык»
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Ігракі «Кліўленд Кавальерс»
Катэгорыя·Баскетбалісты НБА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ілінойсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі