wd wp Пошук:

Энтамалагічны падхватнік

Энтамалагічны падхватнік — адмысловая разнавіднасць падхватніка, якая ўжываецца для лоўлі насякомых.

Энтамалагічны падхватнік Уладзіміра Набокава.
«Лавец матылькоў» (Der Schmetterlingsjäger) — карціна 1840 года (Карл Шпіцвег, 1808—1885).

Агульная характарыстыка

Існуе даволі шмат розных канструкцый энтамалагічных падхватнікаў. Усе іх можна падзяліць на два асноўных тыпы:

Усе падхватнікі складаюцца з абруча, злучанага з ручкай і мяшка. Абруч часцей за ўсе мае форму круга. Дыяметр абруча можа вар’іраваць у шырокіх межах ад 20 см (для лоўлі дробных матылькоў) да 80-100 см (для лоўлі буйных трапічных насякомых). Даўжыня ручкі таксама можа быць рознай ад 0,5 да 1-1,5 м. Максімальная даўжыня ручкі падхватніка можа дасягаць 8 — 10 метраў пры лоўлі матылькоў, якія жывуць у кронах лясных дрэў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца тэлескапічныя складаныя ручкі, даўжыню якіх можна рэгуляваць па неабходнасці.

Прамысловыя падхватнікі, як правіла, вырабляюцца з палегчаных сплаваў, дзюралюмінія, тытана, шкловалакна, вугляпластыка, што забяспечвае іх трываласць і малую вагу. Звычайна яны маюць тэлескапічныя ручкі даўжыней ад 50 см да 1,5 м. Мяшкі такіх падхватнікаў вырабляюцца з тонкай сеткі з сінтэтычных матэрыялаў. Глыбіня мяшка складае 60-90 см. Абручы такіх сачкоў таксама часта вырабляюцца складанымі.

У Расіі і ў іншых краінах некаторыя энтамолагі карыстаюцца самаробнымі энтамалагічнымі падхватнікамі. На тэрыторыі краін СНД для гэтых мэтаў часта перарабляюцца рыбалоўныя падхватнікі.

Адпаведна асноўным прыемам лоўлі, вылучаюць тры тыпы энтамалагічных сачкоў[1]:

Зноскі

  1. Плавильщиков Н. Н., Кузнецов Н. В. «Собирание и изготовление зоологических коллекций» Из-во Госкультпросветиздат. Москва. 1952

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Энтамалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прылады
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0