wd wp Пошук:

Энрыка Лета

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лета (значэнні).

Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар. 20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны(англ.) бел., дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа(англ.) бел. у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа(англ.) бел. (2004).

Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі. Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю(англ.) бел., дзе зрабіў хуткую кар’еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода[1][2][3].

З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[4] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.

З’яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[5]. З 2009 года з’яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П’ера Луіджы Берсані.

24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года[6].

Зноскі

  1. Enrico Letta, il giovane Dc che deve far da paciere tra Pd e Pdl - IlGiornale.it(нявызн.). Праверана 26 красавіка 2013.
  2. Pisano, milanista, baby-ministro. Ecco chi è Enrico Letta, l’eterno “giovane” del Pd - enrico letta, presidente del consiglio, governo, palazzo chigi, giorgio …(нявызн.). Праверана 26 красавіка 2013.
  3. Chi è Enrico Letta, l’uomo scelto da Napolitano per il governo - Il Fatto Quotidiano(нявызн.). Праверана 26 красавіка 2013.
  4. Enrico LETTA(нявызн.). Праверана 26 красавіка 2013.
  5. Veltroni stravince con il 76% ma è la festa dei cittadini elettori - Politica - Repubblica.it(нявызн.). Праверана 26 красавіка 2013.
  6. Глава Італіі папрасіў сфармаваць урад аднаго з лідараў дэмакратаў Архівавана 27 красавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пізе
Катэгорыя·Палітыкі Італіі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня