Энергетычны факультэт (ЭФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Створаны 1 студзеня 1973 года ў выніку рэарганізацыі Гомельскага агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ў Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута як энергетычны факультэт (рашэнне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ад 28 ліпеня 1972). З лютага 1984 года — электратэхнічны факультэт. З верасня 1987 года — факультэт аўтаматыкі і электрамеханікі (ФАЭМ). 7 красавіка 1999 года ФАЭМ падзелены на 2 факультэты: энергетычны (ЭФ) і факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).
Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры: