wd wp Пошук:

Энгельберг

Энгельберг (ням.: Engelberg) — камуна і курорт у Швейцарыі, у кантоне Обвальдэн. Акрамя вёскі Энгельберг, у муніцыпалітэт таксама ўваходзяць паселішчы Графенорт, Оберберг і Шванд. Муніцыпалітэт Энгельберг з’яўляецца эксклавам Обвальдэна, акружаным кантонамі Берн, Нідвальдэн і Уры.

Энгельберг — буйны горны курорт у Цэнтральнай Швейцарыі. Бліжэйшы буйны горад — Люцэрн. Курорт акружаны з усіх бакоў альпійскімі вяршынямі.

Насельніцтва — 4194 чалавекі (на снежань 2020 года). Афіцыйны код — 1402.

Зноскі

  1. Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 HauptbereichenFederal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
  2. Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018Federal Statistical Office, 2019. Праверана 11 красавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Камуны кантона Обвальдэн
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Курорты Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96