wd wp Пошук:

Эмі Мак-Дональд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Дональд.

Эмі Мак-Дональд (нар. 25 жніўня 1987, Бішапбрыгс, Іст-Данбартаншыр, Шатландыя) — шатландская паэтэса і выканаўца.

Пачала пісаць музыку і тэксты ў падлеткавым узросце. Першай яе песняй была The Wall, натхненнем да якой паслужыў постар, які вісеў над ложкам сястры Эмі.

Яе першы сінгл, «Poison Prince», выйшаў 7 мая 2007 года. Дэбютны альбом This Is The Life быў выпушчаны 30 чэрвеня 2007 года і разышоўся тыражом у 2,5 мільёна асобнікаў. Другі альбом пад назвай A Curious Thing быў выпушчаны 8 сакавіка 2010 года.

Музычную кар’еру Эмі пачала ў 15 гадоў, выступаючы з Travis, Пітам Доэрці і The Libertines. Пасля некалькіх выступаў у Еўропе Мак-Дональд прыняла удзел у 5-м песенным фестывалі летам 2008 года, а затым у такіх музычных фестывалях, як Glastonbury, Hyde Park Calling, T in the Park і the V Festival.

7 студзеня 2013 года яна выканала кампазіцыю «Slow It Down» на цырымоніі ўручэння «Залатога Мяча» ў Цюрыху.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135494222 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Amy Macdonald // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.bbc.co.uk/scotland/music/connect/2008/artist/amy_macdonald/
  4. (unspecified title) Праверана 15 снежня 2019.
  5. 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 27 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Музыканты софт-рока
Катэгорыя·Выканаўцы Vertigo Records
Катэгорыя·Фолк-вакалісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музыканты Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Шатландыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Шатландыі
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі