wd wp Пошук:

Эмілія дэ Парэ

Эмілія дэ Парэ (шведск.: Emilia de Poret, 10 жніўня 1976, Лулеа, Швецыя) — шведская спявачка, мадэльер і рэдактар моднага часопіса.

Кар’ера

Эмілія дэ Парэ дэбютавала пад імем Ліа Андрэен летам 2001 года з музычным сінглам «Mistreat Me (You’ll Be Sorry)» з альбома «Back were I belong», які дасягнуў 34-га месца ў шведскім музычным сінгльным чарце. Яе другі альбом «A lifetime in a moment» заняў 20-е месца ў шведскім альбомным чарце[2].

«Pick Me Up» - так называўся трэці музычны альбом дэ Парэ, летам 2008 года яе аднайменны сінгл атрымаў першае месца ў шведскім чарце, які на пряцягу 2008 і 2009 гадоў займаў першыя месцы таксама ў чартах Аўстраліі і Іспаніі. Рэмікс Рычарда Вісіёна на гэты папулярны сінгл быў выпушчаны ў 2009 годзе і ўвайшоў у Амерыканскі танцавальны чарт Billboard Charts, ён дасягнуў піка на 25-м месцы. У 2010 годзе Эмілія выпусціла песню «This is not a love song» у Японіі і Аўстраліі.[2]

З 2010 года дэ Парэ засяродзілася на модзе і дызайне і пачала працаваць з элітным універмагам Liberty of London, а яе прынты ўвайшлі ў калекцыю «Liberty Rocks».

Яна таксама была рэдактарам часопіса ELLE у Швецыі[3]. Эмілія цікавіцца ўсімі аспектамі індустрыі моды: парадамі па стылі і тэндэнцыямі ў Newsmorgon, рэпартажамі з Тыдняў моды, падкастамі аб модзе і ладзе жыцця. Эмілія піша кнігі па стылі і інвесціруе ў захапляльныя стартапы з акцэнтам на жаночае прадпрымальніцтва. Мае свой уласны блог[3].

Прыватнае жыццё

Эмілія дэ Парэ замужам за швейцарскім адвакатам Амары дэ Парэ. У мужа і жонкі ёсць двое дзяцей.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Emilia De Poret // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emilia De Poret | Discography | Discogs
  3. 1 2 Här hittar du Emilia de Porets blogg på ELLE.se
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Дызайнеры Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Нарботэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў