Эміліяна Сапата Саласар (ісп.: Emiliano Zapata Salazar; 8 жніўня 1879 — 10 красавіка 1919) — лідар Мексіканскай рэвалюцыі супраць дыктатуры Парфірыа Дыяса 1910 года. З’яўляецца адным з нацыянальных герояў Мексікі. Брат Эўфеміа Сапаты. Нарадзіўся 8 жніўня 1879 ў сям’і беднага селяніна. Падчас рэвалюцыі ў Мексіцы распрацоўваў праект аграрнай рэформы. Камандаваў войскамі ў бітве пры Куаўтле ў 1911 годзе. У 1914—1915 гадах яго Войска вызвалення поўдня з перапынкамі займалі Мехіка. 10 красавіка 1919 г. быў застрэлены.