wd wp Пошук:

Эмерсан Мнангагва

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эмерсан Дамбудзо Мнангагва (нар. 15 верасня 1946, Звішаванэ) — зімбабвійскі палітык. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 года.

Актыўны удзельнік партызанскай вайны, адзін з кіраўнікоў партыі ZANU. З 1980 года займаў шэраг ключавых пасад ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 быў старшынёй ніжняй палаты парламента. З 12 снежня 2014 года па 7 лістапада 2017 —першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ.

Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і патэнцыйным пераемнікам прэзідэнта Роберта Мугабэ. У лістападзе 2017 года раптам быў адхілены ад пасады. Пасля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынёй і першым сакратаром кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.

24 лістапада 2017 года адбылася інаўгурацыя яго прэзідэнтам Зімбабвэ. На гэтай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнты Батсваны, Замбіі, Мазамбіка і віцэ-прэзідэнт Намібіі[4].

30 ліпеня 2018 года Эмерсан Мнангагва перамог на выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы[5]. Аляксандр Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва з перамогай[6]. 17 студзеня 2019 года Э. Мнангагва прыехаў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам[7][8].

Зноскі

  1. https://www.nytimes.com/2017/11/16/world/africa/emmerson-mnangagwa-zimbabwe.html
  2. Emmerson Mnangagwa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Emmerson Mnangagwa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Эмерсан Мнангагва стаў прэзідэнтам Зімбабвэ (нявызн.), Deutsche Welle (24 лістапада 2017). Праверана 26 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
  5. Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ, Звязда, 3 жніўня 2018
  6. Лукашэнка павіншаваў Мнангагву з абраннем прэзідэнтам Зімбабвэ Архівавана 4 жніўня 2018., БелаПАН, 3 жніўня 2018
  7. У Беларусь прыедзе прэзідэнт Зімбабвэ, Новы Час
  8. Мнангагва назваў галоўную мэту Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю, Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прэзідэнты Зімбабвэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зімбабвэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў