wd wp Пошук:

Эма Лунт

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эма Лінея Лунт (шведск.: Emma Linnea Lundh; нар. 26 чэрвеня 1989, Сольна, Стакгольм) — шведская футбалістка, нападаючая шведскага жаночага клуба «Бромапойкарна» і жаночай зборнай Швецыі. Да свайго пераходу ў англійскі «Ліверпуль» у 2016 годзе, Лунт паспела пагуляць за цэлы шэраг шведскіх клубаў, а таксама нарвежскі «Квінер».

Клубная кар’ера

Пачынаючы сваю футбольную кар’еру ў юнацкіх камандах «Вікш’ё», Лунт дэбютавала ў Дамалсвенскане ва ўзросце 16 гадоў і на працягу нядоўгага часу змяніла некалькі клубаў. Яна гуляла за «Хамарбю» ў 2006 годзе, «Юргардэн» у 2007 годзе і АІК у 2008 годзе. У гэты перыяд сваёй кар’еры Лунт не была прафесійнай футбалісткай і працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе. Лунт па заканчэнні сезону 2012 года пакінула клуб Дамалсвенскана «Лінчэпінг», вярнуўшыся ў АІК, з якім яна падпісала аднагадовы кантракт. Яна пакінула АІК за тры з паловай гады да вяртання, адправіўшыся на правах арэнды ў «Цюрэса».

У студзені 2016 года Лунт перайшла ў англійскі «Ліверпуль» з нарвежскага клуба «Квінер», дзе правяла другую частку сезона 2015 года.

Лунт пакінула «Ліверпуль», правёўшы ў ім дзесяць месяцаў з двух гадоў, прадугледжаных кантрактам, вярнуўшыся ў Швецыю, перайшоўшы ў клуб Дамалсвенскана «Вітшэ». У лютым 2017 гады ў яе быў дыягнаставаны рассеяны склероз, пасля таго як яна некалькі гадоў пакутавала ад стомы. Лунт працягнула сваю футбольную кар’еру і ў жніўні 2019 года пагадзілася перайсці ў «Бромапойкарну», якая ўдзельнічала ў барацьбе за выжыванне ў Элітэтан. Яна падпісала з гэтым клубам новы кантракт на сезон 2020 года, калі яе добрая форма дапамагла «Бромапойкарне» захаваць сваё месца ў дывізіёне.

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных