wd wp Пошук:

Эма Лазарус

Эма Лазарус (англ.: Emma Lazarus; 22 ліпеня 1849 — 19 лістапада 1887) — амерыканская пісьменніца.

Нарадзілася ў сям’і багатага плантатара, нашчадка старадаўняй сефардскай сям’і, якая бегла ў Новы Свет з Партугаліі ад пераследу інквізіцыі.

Атрымала хатнюю адукацыю. Пачала публікаваць вершы ў 1866 годзе. Працяглы час займалася грамадскай дзейнасцю: уладкаваннем габрэйскіх уцекачоў, якія пакінулі падчас пагромаў Расійскую імперыю і прыбылі ў ЗША. У публіцыстычных артыкулах выкрывала амерыканскіх габрэяў за чэрствасць і абыякавасць.

Перакладала з іўрыту на англійскую мову вершы «Залатога стагоддзя іспанскага габрэйства» (Егуда бен Галеві, Мошэ ібн Эзра, Ібн Гвіроль). Некаторыя з гэтых перакладаў увайшлі ў малітоўнікі.

Верш Эмы Лазарус «Новы Калос» (The New Colossus) атрымаў першы прыз на аўкцыёне, дзе збіралі сродкі на пабудову п’едэстала Статуі Свабоды, цяпер ён напісаны на пліце п’едэстала.

На беларускую мову яе некаторыя вершы пераклала Ганна Янкута.

Зноскі

  1. 1 2 Emma Lazarus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emma Lazarus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Emma_Lazarus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Перакладчыкі на англійскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з іўрыту
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку