wd wp Пошук:

Эліша Катберт

Эліша Катберт (англ.: Elisha Cuthbert; нар. 30 лістапада 1982, Калгары, Альберта, Канада) — канадская актрыса і мадэль.

Біяграфія

Катберт нарадзілася ў Калгары, Альберта, дачка Патрысіі, хатняй гаспадыні, і Кевіна, аўтамабільнага інжынера-канструктара. У Элішы ёсць брат Джонатан і сястра Лі-Эн, яна вырасла ў горадзе Грынфілд-Парк, недалёка ад Манрэаля, Квебек. У 2000 годзе скончыла Сентэніяльскую сярэднюю школу і ва ўзросце 17 гадоў пераехала ў Лос-Анджэлес, каб працягнуць акцёрскую кар’еру.

З 9 гадоў Эліша пачала працаваць мадэллю для розных ліній дзіцячага адзення. Упершыню яна з’явілася на тэлебачанні ў дзіцячым хорар-шоу «Баішся ты цемры?» у эпізадычнай ролі, затым яна стала пастаяннай удзельніцай гэтага шоу. Таксама яна стала са-вядучай у шоу «Папулярная механіка для дзяцей», якое здымалася ў Манрэалі. Яе ўдзел у тэлешоу прыцягнуў увагу тагачаснай першай лэдзі ЗША Хілары Клінтан, якая запрасіла яе ў Белы дом.

Катберт сыграла сваю першую ролю ў кіно ў сямейнай драме «Танцуючы на ​​Месяцы» (1997). Яна таксама знялася ў некалькіх канадскіх фільмах на сямейную тэму і ў трылеры «Паветраная хуткасць». Эліша згуляла галоўную ролю ў канадскім тэлефільме «Шчаслівая дзяўчынка» (2001), за якую атрымала прэмію «Джэміні».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137191340 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калгары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных