Э́ліпсіс (стар.-грэч.: ἔλλειψις — пропуск, недахоп) — пропуск у паэтычнай фразе нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад:
Яна рукаўком — слёзы ручайком, Яна рукою — слёзы ракою. У гэтых радках з народнай песні прапушчаны выказнік махне.
Эліпсіс — адзін з відаў недасказа. Ён дапамагае перадаць узрушаны душэўны стан паэта, дынамізм, напружанасць дзеяння і г. д. Да эліпсіса адносяцца таксама сінтаксічныя канструкцыі, у якіх выказнік выражаецца дзеяслоўна-выклічнікавым словам.