Эліна Аўрамаўна Быстрыцкая (4 красавіка 1928, Кіеў — 26 красавіка 2019, Масква) — савецкая і расійская актрыса
тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народная артыстка СССР (1978). Лаўрэат Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры (2006).
Нарадзілася 4 красавіка 1928 года ў Кіеве у яўрэйскай сям’і. У дзяцінстве жыла з бацькамі ва Украіне. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Астрахань, дзе вучылася на курсах медсясцёр, працавала (з 13 гадоў) у франтавым перасоўным эвакашпіталі ў Сталіна (цяпер Данецк) санітаркай[5].
У 1945 годе паступіла ў Нежынскую фельдшаркую школу, якую скончыла ў 1947 годзе. У канцы 1940-х гадоў пачала займацца ў мастацкай самадзейнасці.