wd wp Пошук:

Эліза Спірапалі

Эліза Спірапалі (алб.: Elisa Spiropali) (15 сакавіка 1983, Тырана, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам у другім урадзе Рамы з 2019 года.

Біяграфія

Вучылася два гады ў гімназіі імя Кемаля Стафы ў Тыране, затым у Каледжы аб’яднанага свету імя Лестэра Пірсана у Канадзе, пасля атрымання стыпендыі ў якасці адной з пяці найлепшых школьнікаў Албаніі. У 2005 годзе скончыла амерыканскі жаночы Каледж Маўнт-Халіёк у штаце Масачусэтс, атрымала ступені бакалаўра эканомікі і бакалаўра паліталогіі. Правяла адзін семестр у Буэнас-Айрэсе, каб вывучыць эканамічны крызіс у Аргентыне. У 2007 годзе атрымала стыпендыю Універсітэта Сусекс[1].

З 2009 года член Сацыялістычнай партыі Албаніі. Была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2009 года, аднак не прайшла ў парламент. Была выбрана прэзідэнтам Форума еўрасацыялістычнай моладзі Албаніі (FRESSH). З’яўлялася дэпутатам муніцыпалітэта Тыраны і прэс-сакратаром Прэзідыума Сацыялістычнай партыі Албаніі[1].

З кастрычніка 2013 па сакавік 2015 года з’яўлялася генеральным дырэктарам Галоўнага мытнага ўпраўлення[1].

Па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі ад Сацыялістычнай партыі Албаніі ў акрузе Корча. Пераабрана 25 красавіка 2021 года ў акрузе Тырана. Займала пасады намесніка старшыні парламенцкай групы сацыялістаў і намесніка старшыні Камітэта па працы, сацыяльных пытаннях і ахове здароўя з 2017 па 2019 год[1].

17 студзеня 2019 года прызначана Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам ў другім кабінеце другім урадзе Рамы. Змяніла Эрманелу Фелай падчас рэарганізацыі кабінета міністраў пасля студэнцкіх і антыкарупцыйных пратэстаў. Захавала пасаду ў трэцім кабінеце Рамы[2].

Сям’я

Замужам. Двое дзяцей[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Elisa Spiropali(алб.) . Qeveria Shqiptare Keshilli i Ministrave. Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. Парламент Албании утвердил предложенный премьером состав нового правительства(руск.) . ТАСС (17 верасня 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыране
Катэгорыя·Выпускнікі Каледжа Маўнт-Халіёк
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай партыі Албаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Каледжа аб'яднанага свету імя Лестэра Пірсана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2021—2025)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Народнага сходу Албаніі (2017—2021)
Катэгорыя·Міністры Албаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Албаніі