wd wp Пошук:

Элізабет Хэсельблад

Марыя Элізабета Хэсельблад (шведск.: Maria Elisabeth Hesselblad; 4 чэрвеня 1870, Фаглавик, Вестра-Гёталанд, Швецыя — 24 красавіка 1957, Рым, Італія) — шведская медсястра, каталічная манахіня, ігумення кляштара ордэна Сальваторэ ды Санта Брыгіта на плошчы Фарнэзе у Рыме. Прылічаная да ліку блажэнных папай рымскім Іаанам Паўлам II (2000) і кананізавана папай рымскім Францыскам (2016). Праведнік свету.

Біяграфія

Нарадзілася в лютеранскай сям’і ў Фаглавіке і была пятай з 13 дзяцей. У 1888 годзе пераехала ў ЗША, дзе вучылася уходу за хворымі ў шпітале імя Рузвельта ў Нью-Йорке. У далейшым яна працавала ў гэтай сферы з амерыканскімі католікамі. 15 жніўня 1902 года яна прыняла каталіцкае хрышчэнне ў капліцы кляштара Адведвання у Вашынгтоне[4].

З 25 сакавіка 1904 года яна пачала жыць у Рыме і ў 1906 годзе ўвайшла ў ордэн Сальваторэ ды Санта Брыгіта[4]. Падчас нямецкай акупацыі Італіі ў часы Другой сусветнай вайны займала пасаду ігуменні клаштара, хавала ў кляштары жыдоў і палітычных уцекачоў[5].

Памерла ў Рыме 24 красавіка 1957 года[4].

Беатыфікавана ў красавіку 2000 года папай рымскім Іаанам Паўлам II. 9 жніўня 2004 года ізраільскі Інстытут Катастрофы і гераізма «Яд ва-Шем» надаў Элізабэце Хэсельблад ганаровае імя «Праведнік народаў света» за дапамогу жыдам у часы Халакоста[5].

5 мая 2016 года кананізавана папай рымскім Францыскам у Ватыикане[6].

Зноскі

  1. 1 2 Elizabeth Hesselblad // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maria Elizabeth Hesselblad // GCatholic.org — 1997.
  3. Schäfer J. Maria Elisabeth Hesselblad // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. 1 2 3 Maria Elisabetta Hesselblad(англ.) . vatican.va. Праверана 2015-7-19.
  5. 1 2 Hesselblad Elisabetta (1870—1957)
  6. Папа Римский провозгласил святыми двух христианских подвижников из Польши и Швеции.(нявызн.). Праверана 4 чэрвеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кананізаваныя каталіцкія манашкі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Медыкі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе