wd wp Пошук:

Эліа дзі Рупо

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эліа дзі Рупо (фр.: Elio Di Rupo; нар. 18 ліпеня 1951, Марланвель, правінцыя Эно, Бельгія) — бельгійскі палітык, прэм’ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 па 11 кастрычніка 2014, лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр Монса.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і імігрантаў з Італіі, бацька памёр, калі Эліа быў адзін год. Дзі Рупо скончыў Універсітэт Монс-Эно па спецыяльнасці «хімія», пазней абараніў дысертацыю па хіміі і працаваў ва ўніверсітэце па спецыяльнасці.

Пасля чарговага паражэння Сацыялістычнай партыі на выбарах у 1999 годзе быў абраны яе лідарам. У тым жа годзе ўпершыню стаў міністрам-прэзідэнтам Валоніі (займаў пасаду да 2000 года). З 2000 года — мэр Монса. У 2005-07 зноў быў міністрам-прэзідэнтам Валоніі; сышоў у адстаўку з гэтай пасады пасля перавыбараў лідара партыі, незадоўга да якіх ранейшы лідар сацыялістаў заклікаў яго выбраць паміж партыйнай і адміністрацыйнай дзейнасцю. На парламенцкіх выбарах 13 чэрвеня 2010 яго партыя заняла другое месца па колькасці галасоў і дэпутацкіх мандатаў. 16 мая 2011 года, пасля 337 дзён перамоў аб стварэнні ўрада Бельгіі, кароль Альберт II даручыў яго фарміраванне дзі Рупо. Чакаецца, што ў новы склад кабінета ўвойдуць абедзве сацыялістычныя партыі краіны (франкафонаў і фламандцаў), ліберальны франкафонскі Рэфарматарскі рух, партыя Адкрытыя фламандскія лібералы і дэмакраты, партыя зялёных франкафонаў Экола.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102400578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Elio Di Rupo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102400578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельгіі
Катэгорыя·Палітыкі Бельгіі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай партыі Французскай супольнасці Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыялісты Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе