wd wp Пошук:

Элен Гульбрансан

Элен Гульбрансан (швед. Ellen Gulbranson, народжаная Нордгрен, 4 сакавіка 1863 — 2 студзеня 1947) — шведская оперная спявачка (драматычнае сапрана). Яе моцны драматычны голас шырокага дыяпазону лепш за ўсё падыходзіў да твораў Рыхарда Вагнера. Яна была вядучай фігурай сярод другога пакалення Байройцкіх спевакоў. Захавалася некалькі акустычных запісаў яе голасу, якія яна зрабіла для Edison Records і Pathé Records у пачатку XX стагоддзя. У 1911 годзе ёй быў прысуджаны каралеўскі Медаль Заслуг.

Біяграфія

Нарадзілася 4 сакавіка 1863 года ў Стакгольме. Вучылася спачатку ў Стакгольмскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам Джуліуса Гюнтэра, а затым у Парыжы ў Элен Кенет і вядомага педагога Мацільды Маркезэ. Пазней яна таксама вучылася ў яе дачкі Бланш Маркезэ, якая ўмацавала верхнія ноты Гульбрансан і ператварыла яе голас з мецца-сапрана ў драматычнае сапрана.

Гульбрансан дэбютавала ў 1886 на канцэрце ў Стакгольме. На опернай сцэне дэбютавала ў 1889 годзе ў Стакгольме ў як Амнерыс у оперы «Аіда» Джузэпэ Вердзі, пасля чаго была прынята ў трупу Шведскай каралеўскай оперы, і неўзабаве стала салісткай. У 1898 годзе яна выканала там Вагнераўскія партыі Брунгільды і Артруды. Гульбрансан працягвала ўдасканальвацца ў малюнку гэтых гераінь, а таксама атрымала поспех у партыях Кундры ў «Парсіфалі» і Ізольды ў «Трыстане і Ізольдзе».

У 1896 годзе яна ўпершыню прыняла ўдзел у Байройцкім фестывалі, дзе выканала партыю Брунгільды. Гэты выступ прынес Гульбрансан сусветную вядомасць, і яна працягнула спяваць у Байрайце штогод да 1914 года. Яна выступала з гастролямі як оперная і канцэртная спявачка, была ў Берліне, Парыжы, Амстэрдаме, Лондане, Маскве.

Пасля сыходу са сцэны ў 1915 годзе яна працавала настаўнікам спеваў. З 1923 года выкладала ў горадзе Осла, атрымала нарвежскае грамадзянства. Гульбрансан памерла ў Осла ва ўзросце 83 гадоў. Пахавана на могілках Вестрэ Граўлюнд.

Зноскі

  1. Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.
  2. Ellen Gulbranson // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ellen Gulbranson // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе