wd wp Пошук:

Электронная пошта

Паштовая марка Беларусі

Электронная пошта (англ.: electronic mail, звычайна скарачаецца да e-mail ці email), уключае метады стварэння, перадачы і захавання галоўным чынам тэкставых камунікацый паміж людзьмі, сродкамі лічбавых камунікацыйных сістэм. Гістарычна першыя сістэмы электроннай пошты былі несумяшчальныя паміж сабой. З распаўсюджаннем Інтэрнэта з пачатку 1980-х, былі прыкладзеныя намаганні па стандартызацыі архітэктуры Інтэрнэта.

Сучасныя сістэмы электроннай пошты заснаваныя на мадэлі працы «захаваць-і-пераслаць», згодна з якой камп’ютары-серверы прымаюць, перасылаюць і захоўваюць паведамленні ад імя карыстальнікаў, якія, ў сваю чаргу, далучаюцца да інфраструктуры электроннай пошты са сваіх персанальных камп’ютараў (ці іншых прылад з магчымасцю працы ў сетцы) толькі пад час дасылання паведамленняў да ці ад сервера прызначэння.

Першапачаткова паведамленні электроннай пошты былі выключна тэкставымі, і складаліся з сімвалаў ASCII. Зараз жа практычна любы фармат дадзеных можа быць перасланы як далучаны файл (англ.: attachment).

Першае падабенства электроннай пошты было створана ў 1965 годзе, мела назву Mail, ўяўляла сабой асобны файл з унікальным імем, куды дадаваліся дасланыя карыстальнікамі пасланне[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Як з’явілася электронная пошта?
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электронная пошта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы