wd wp Пошук:

Элеанора Іванаўна Валіцкая

Элеанора Іванаўна Валіцкая (12 жніўня 1928, г. Старыя Дарогі — 20 сакавiка 2019, г.Мiнск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976)[1].

Біяграфія

У час Вялікай Айчыннай вайны была вывезена акупантамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. Пасля вызвалення вярнулася на Старадарожчыну[2].

Працоўную дзейнасць пачала ў 1947 годзе ў калгасе «Сцяг камунізму» у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна паляводам, затым звеннявой паляводчай брыгады[2].

З 1963 года і да выхаду на пенсію працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку цялятніцай, затым больш як 30 год аператарам машыннага даення[2]. Неаднаразова была пераможцай у раённым спаборніцтве. Першая ў Старадарожскім раёне дасягнула 4-тысячнага надою малака ад каровы[2].

Узнагароды

За шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі па надоях малака ў 1976 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1].

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Занесена ў Кнігу Народнай Славы раёна[2].

Зноскі

  1. 1 2 Валицкая Элеонора Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Валіцкая Элеанора Іванаўна Архівавана 4 верасня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старых Дарогах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Асобы