wd wp Пошук:

Элвін Рот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні).

Элвін Эліёт Рот (нар. 19 снежня 1951) — амерыканскі эканаміст, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, выкладае ў Гарвардскай школе бізнесу. Унёс значны ўклад у тэорыю гульняў, тэорыю ўладкавання рынку і эксперыментальную эканоміку. У 2012 годзе быў удастоены сумесна з Лойдам Шэплі Прэміі Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля за «тэорыю стабільнага размеркавання і практыкі ўладкавання рынкаў».

Біяграфія

Элвін Эліёт Рот нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям’і; яго бацькі былі настаўнікамі. Вучыўся ў сярэдняй школе імя Марціна Ван Бюрэна ў Квінсе, але кінуў яе ў пятнаццацігадовым узросце. Наведваў курсы інжынераў пры Калумбійскім універсітэце і ў рэшце рэшт быў залічаны на інжынернае аддзяленне ўніверсітэта, пасля заканчэння якога (1971) прайшоў магістратуру і аспірантуру пры Стэнфардскім універсітэце (1974), спецыялізуючыся на даследаванні аперацый.

Асноўныя працы па «Нобелеўскай» тэме

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124734057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Alvin Eliot Roth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alvin E. Roth // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://profiles.stanford.edu/alvin-roth Праверана 28 красавіка 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/aroth

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы