Эла Аляксандраўна Сяліцкая (у дзявоцтве Яўсюк; нар. 30 красавіка 1965) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Старшыня Беларускай федэрацыі плавання (з 2017).
Плаваннем пачала займацца ў школе[1]. Cтала майстрам спорту СССР па плаванні, аднак ва ўзросце 15 гадоў вырашыла пакінуць прафесійны спорт[2].
Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 2009 годзе працавала начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[3].
У 2011 годзе прызначана намеснікам Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4].
3 мая 2017 года абрана старшыней Беларускай федэрацыі плавання[5].
Замужам, мае сына[2].