wd wp Пошук:

Эйсмантаўскі сельсавет

Э́йсмантаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Эйсманты.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Эйсманты. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў Бераставіцкім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1315 чалавек[1], з іх 51,0 % — палякі, 42,7 % — беларусы, 4,2 % — рускія[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эйсмантаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат