wd wp Пошук:

Эдуард Хэгер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эдуард Хэгер (славацк.: Eduard Heger; нар. 3 мая 1976 года ў Браціславе) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 1 красавіка 2021 года.

Скончыў факультэт камерцыі, гандлю і маркетынгу Эканамічнага ўніверсітэта ў Браціславе, атрымаў кваліфікацыю інжынера.

З 1997 па 1998 год быў памочнікам дырэктара камерцыйнай кампаніі ў Браціславе, з 1998 па 1999 год быў менеджэрам рэстарана ў Браціславе, з 1999 па 2000 год быў менеджэрам па прадажах Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (EIB), а з 2001 да 2005 года быў малодшым кансультантам Cubic Applications Inc. у Браціславе, у 2006-2007 гадах - кіраўнік хрысціянскай арганізацыі Таварыства пры доме Святога Марціна ў Браціславе, у 2007-2016 гадах - рэгіянальны менеджэр кампаніі Old Nassau Imports, вытворцы адной з самых вядомых гарэлак прэміум-класа Double Cross Vodka.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2016 года абраны дэпутатам парамента Славакіі, узначальваў парламенцкую групу.

Пасля парламенцкіх выбараў 2020 года атрымаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Ігара Матавіча.

З 12 сакавіка 2021 года, на фоне ўрадавага крызісу з-за закупкі расійскай вакцыны Sputnik V, выконваў абавязкі міністра аховы здароўя пасля адстаўкі Марэка Крайча, а 30 сакавіка быў прызначаны прэм’ер-міністрам Славацкай Рэспублікі пасля таго, як як Ігар Матавіч падаў у адстаўку.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 29 сакавіка 2021.
  2. https://www.nrsr.sk/web/Default.aspx?sid=poslanci/poslanec&PoslanecID=909&CisObdobia=7 Праверана 29 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браціславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе