wd wp Пошук:

Эдуард Станіслававіч Валасевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валасевіч.

Эдуард Станіслававіч Валасевіч (12 сакавіка 1918, Магілёў2 верасня 1997) — беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт-байкапісец[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе[2].

З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце[2]. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму» (Магілёў)[2].

У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.

У 1970-74 дырэктар Беларускага аддзялення Усесаюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх праў СП СССР(руск.) бел.[2].

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе[2]. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Туды і рак з кляшнёй…» (1970), «Палюсы» (1977), «Кругавая парука» (1979) і г. д[2].

Басні адметныя актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстычныя вершы і басні для дзяцей (зборнікі «Камар-званар», 1959; «Горкі мёд», 1967 і іншыя), аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі[2].

Перакладаў з рускай мовы творы І. Батрака[3], з украінскай М. Старыцкага.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Èduard Stanìslavavìč Valasevìč // Czech National Authority Database Праверана 18 студзеня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Волосевич Эдуард Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122-123. — 737 с.
  3. БЭ у 18 т. — Т. 2. — С. 350.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Байкапісцы
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы