wd wp Пошук:

Эдмантазаўры

Эдмантазаўры (Edmontosaurus, перакладаецца як «яшчар з Эдманта», ад назвы горада Эдмантан у Канадзе і стар.-грэч.: σαύρα — яшчар) — род дыназаўраў з сямейства гадразаўрыд (качканосых дыназаўраў), які адносяць да гадразаўрынаў — падсямейства гадразаўрыдаў, якія не мелі грэбня. Акамянеласці гэтых старажытных паўзуноў былі выяўлены ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі ў адкладах узростам ад 73 да 65,5 млн гадоў. Шматлікія рэшткі эдмантазаўраў добра вывучаны, выяўлена нават некалькі акамянелых мумій.

Род эдмантазаўраў быў упершыню апісаны ў 1917 годзе па рэштках, выяўленых на поўдні Канады, аднак асобныя асобіны апісваліся як да гэтага, так і пазней як прадстаўнікі іншых родаў: Claosaurus, Thespesius, Trachodon і Anatosaurus. Эдмантазаўры былі аднымі з найбуйнейшых гадразаўрыдаў, да 13 м у даўжыню і вагай да 3,2 т, і былі шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы (акамянеласці выяўляліся як у Каларада, так і на Алясцы). Вывучэнне парод, у якіх былі знойдзены косці эдмантазаўраў, дазваляе выказаць здагадку, што яны насялялі прыбярэжныя раўніны. Эдмантазаўры былі траваеднымі, перамяшчаліся галоўным чынам на чатырох нагах, але пры неабходнасці маглі падымацца на заднія. Вядомыя рэшткі са слядамі зубоў дазваляюць выказаць здагадку, што эдмантазаўры маглі быць аб’ектамі палявання тыраназаўраў, а масавыя пахаванні ў касцяносных пластах — што яны былі статкавымі жывёламі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Гадразаўрыды
Катэгорыя·Дыназаўры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта