wd wp Пошук:

Эдвін Мозес

Эдвін Корлі Мозес (англ.: Edwin Corley Moses, нар. 31 жніўня 1955, Дэйтан, штат Агая) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.

Алімпійскі чэмпіён 1976 (з сусветным рэкордам), 1984, бронзавы прызёр 1988. Чэмпіён свету 1983, 1987; сярэбраны прызёр 1983 — эстафета 4 × 400 м.

З 26.8.1977 па 4.61987 не прайграў ніводнага старту, выйграўшы 122 забегі (107 — фінальных). Па працягласці гэта склала роўна 9 гадоў 9 месяцаў і 9 дзён.

Прамаўляў Алімпійскую клятву ад імя спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе. Прэзідэнт Акадэміі Laureus World Sports Awards.

Зноскі

  1. Edwin Moses // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Edwin Moses // World Athletics Database
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэйтане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта