У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.
Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.
У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.