wd wp Пошук:

Эдвард Колі Бёрн-Джонс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.

Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.

У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118517767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. 1 2 RKDartists
  3. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Edward Burne-Jones (PDF)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Карціны Эдварда Бёрн-Джонса
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бірмінгеме
Катэгорыя·Прэрафаэліты
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Мастакі рамантызму
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе