Эда Мурціч (харв.: Edo Murtić; 4 мая 1921, Веліка-Пісаніца — 2 студзеня 2005, Заграб) — харвацкі мастак, які працаваў у стылях лірычнай абстракцыі і абстрактнага экспрэсіянізму. Працаваў з рознымі формамі выяўленчага мастацтва, уключаючы алейны жывапіс, гуаш, графічны дызайн, кераміку, мазаіку, фрэскі і дызайн тэатральных дэкарацый. Мурціч шмат падарожнічаў, а таксама выстаўляўся ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, атрымаўшы міжнароднае прызнанне за свае працы, якія можна знайсці ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях па ўсім свеце. Ён быў адным з заснавальнікаў арт-групы «Сакавік» у 1956 годзе. Цікавасць да мастацтва Эда Мурціча працягвае расці, у тым ліку за кошт рэтраспектыўных выставак яго творчасці ў буйных музеях.