wd wp Пошук:

Эгірын

Эгіры́н, акміт[1] — пародаўтваральны мінерал, сілікат групы монаклінных піраксенаў. Сілікат натрыю і жалеза.

Склад

Уласцівы ізамарфізм Na+Fe3+ (Mg, Fe2+) з пераходам пры ўтрыманні NaFe [Si2O6] < 70 мол. % у эгірын-аўгіт. Адзначаюцца прымешкі Al2O3 (да 6 %), TiO2 (да 0,25 %), Nb2O5, MnO, BeO, ZrO2, часам V2O3, SrO, Ta2O5, скандыю. Сустракаецца ў выглядзе асобных даўгапрызматычных да тонкаігольчатых крышталяў. Колер зеленавата-чорны. Цвёрдасць 6—6,5, шчыльнасць 3,5—3,54 г/см³.

Выкарыстанне

Эгірын з’яўляецца патэнцыяльнай крыніцай скандыю[1]. Пароды з утрыманнем эгірыну выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўных мэтах.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы натрыю
Катэгорыя·Піраксены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара