wd wp Пошук:

Эгерская крэпасць

Эгерская крэпасць — сярэднявечная крэпасць у горадзе Эгер (Венгрыя), вядомая сваёй гераічнай абаронай ад турак у 1552 годзе. Размешчана ў гістарычным цэнтры Эгера на Крапасным узгорку і служыць галоўнай славутасцю горада.

Апісанне

Крэпасць была выбудавана ў XIII стагоддзі па ініцыятыве эгерскага біскупа пасля таго, як горад быў спустошаны татара-мангольскім нашэсцем. У XIV—XV стст. крэпасць развівалася, унутры былі пабудаваны некалькі будынкаў, уключаючы гатычны біскупскі палац і сабор, які не захаваўся да нашых дзён [1]. Напачатку XVI стагоддзя крэпасць была перабудавана і набыла свае сучасныя формы. У 1552 годзе турэцкая армія колькасцю каля 40 тысяч чалавек[2] аблажыла крэпасць, у якой хавалася каля 2 тысяч абаронцаў на чале з капітанам Іштванам Доба. Нягледзячы на вялікую перавагу ў колькасці, туркі не змаглі ўзяць крэпасць і вымушаны былі адступіць пасля пяцітыднёвай аблогі, панясучы цяжкія страты. Абарона Эгерскай крэпасці апісана на старонках вядомага рамана Гезы Гардані «Зоркі Эгера».

Новая турэцкая аблога, прадпрынятая ў 1596 годзе, прывяла да падзення крэпасці, Эгер увайшоў у склад Асманскай імперыі, дзе быў да 1687 года, калі туркі былі выгнаны аўстрыйскай арміяй. У 1701 годзе падчас здушэння паўстання пад кіраўніцтвам Ферэнца Ракацы аўстрыйская армія падарвала частку сцен Эгерскай крэпасці, пазней яны былі адноўлены.

У наш час Эгерская крэпасць з’яўляецца музейным комплексам. У будынку біскупскага палаца размешчаны музей Іштвана Доба і карцінная галерэя. Адкрыты для наведвання турыстамі бастыёны крэпасці і падземныя казематы. У крэпасці пахаваны пісьменнік Геза Гардані.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Эгерскай крэпасці
  2. Magyarország hadtörténete, Zrínyi katonai kiadó, Budapest 1985. szerk.: Liptai Ervin ISBN 963-326-337-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Венгрыі
Катэгорыя·Эгер
Катэгорыя·Крэпасці Венгрыі