Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйры Эгаш Маніш (парт.: António Caetano de Abreu Freire Egas Moniz; 29 лістапада 1874, Аванка — 13 снежня 1955, Лісабон) — партугальскі псіхіятр і нейрахірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1949) «за адкрыццё тэрапеўтычнага ўздзеяння лабатаміі пры некаторых псіхічных захворваннях». Падзяліў прэмію з Уолтэрам Гесам, узнагароджаным «за адкрыццё функцыянальнай арганізацыі прамежкавага мозгу як каардынатара актыўнасці ўнутраных органаў».