wd wp Пошук:

Эва Дальбек

Эва Дальбек (поўнае імя пры нараджэнні Эва Элізабет Лампель, швед. Eva Elisabet Dahlbeck, Eva Elisabet Lampell, 8 сакавіка 1920, Сальтшо-Дуўнес, Стакгольм — 8 лютага 2008, Стакгольм) — шведская актрыса, пісьменнік, кінасцэнарыст.

Біяграфія

У 1944 годзе скончыла прэстыжную акцёрскую школу пры Каралеўскім драматычным тэатры Стакгольма (Драматэн). Выступала на сцэне Драматэн з 1944 па 1964. Грала ў п’есах Стрындберга, Стыга Дагермана і інш. У кіно дэбютавала ў 1941, у цэлым ўдзельнічала больш чым у 50 стужках, грала ў шасці фільмах Бергмана.

У 1964 годзе пайшла са сцэны, у апошні раз знялася ў кіно ў 1970. Занялася літаратурай, напісала 10 раманаў, некалькі кніг вершаў, сцэнарый для фільма Арнэ Матсана Забойствы ў Юнгшо (1966).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142183741 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 19200308-0021 Lampell, Eva Elisabet // Swedish death index Праверана 23 сакавіка 2018.
  4. http://www.pr-inside.com/eva-dahlbeck-actress-in-ingmar-bergman-s-r429278.html
  5. Lampell, Eva Elisabet // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/52168822Svenska gravar. Праверана 23 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных