wd wp Пошук:

Шэрая кугакаўка

Шэрая кугакаўка (Strix aluco) — птушка сярэдняй велічыні з сямейства савіныя, распаўсюджаная на большай частцы тэрыторыі Еўропы, а таксама ва Усходняй Азіі.

Знешні выгляд

Шэрая кугакаўка дасягае велічыні да 38 см і важыць ад 400 да 640 г. У яе цёмныя вочы і круглая галава, якой яна можа круціць на 270°. Вушныя пучкі адсутнічаюць. Апярэнне афарбавана ў маскіровачны шэры колер або колер кары дрэў, а крылы ў параўнанні з іншымі відамі соў кароткія, шырокія і акругленыя. Пары з рознай афарбоўкай могуць мець розных дзіцянятаў.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), цэнтральна-заходняя і Малая Азія, паўночна-заходняя Афрыка, а таксама ад Алтайскіх гор і Гіндукуша да Карэйскага п-ва і ўсходу Кітая ўключна. На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы від.

Засяляе краi старых дрэвастояў (ахвотней змяшаных цi лісцевых) па суседству з палямі і лугамі, групы дрэў, а таксама паркі і алеі са старых лісцевых дрэў; часам забудовы, і нават паселішчы і гарады. Звычайна жыве ў нізінах, але ў Альпах даходзіць да 1600 м, а ў Турцыі — да 2350 м над у.м.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць у вялікім дупле, шчылінах скал і руін, а таксама ў пабудовах; часам займае старыя гнёзды сарок, варон і нават вавёрак, у выключных выпадках — у земляных норах або паміж каранямі дрэў. Занімае гнездавыя скрынкі.

Яйкі (2-4, часам 1-6) звычайна авальныя, уздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя (часам з жаўтаватым адценнем), бліскучыя, з крыху шурпатай паверхняй.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Няясыці
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта