wd wp Пошук:

Шэлефтээльвен

Шэлефтээльвен (шведск.: Skellefte älv) — рака на поўначы Швецыі.

Даўжыня ракі 410 км, плошча басейна 11,6 тыс. км². Шэлефтээльвен бярэ пачатак з возера Ікес’яўрэ, побач з мяжой Швецыі і Нарвегіі, і працякае ў паўднёва-ўсходнім кірунку праз Норландскае пласкагор’е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры.

На Шэлефце-Эльве знаходзіцца каскад з некалькіх ГЭС. Акрамя таго, рака ўяўляе цікавасць для воднага турызму. Побач з вусцем знаходзіцца марскі порт Шэлефтэа.

Зноскі

  1. Swedish National Water Information Database

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Швецыі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Батнічны заліў