wd wp Пошук:

Шыя

Шыя жанчыны
**Шыя** — частка цела [хрыбетных](/Хрыбетныя "Хрыбетныя"), якая злучае [галаву](/Галава "Галава") з тулавам. Шыя выконвае мноства жыццёва важных функцый. Праз шыю праходзяць розныя шляхі забеспячэння - такія як [стрававод](/Стрававод "Стрававод"), горла, [трахея](/Трахея "Трахея") і крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць мозг. Шыйныя пазванкі і мышцы закліканы забяспечыць галаве найбольшую рухомасць.

У некаторых жывёл (напрыклад, жырафа) шыя можа быць непрапарцыйна доўгай, што надае ёй дадатковую функцыю, абумоўленую асаблівасцю харчавання.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тапаграфічная анатомія чалавека
Катэгорыя·Анатомія жывёл