wd wp Пошук:

Шыман Друцкі-Любецкі

Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля 16651710) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).

Біяграфія

Паходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.

уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.

Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў[1].

Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.

Зноскі

  1. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ўладзімірскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1710 годзе
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1665 годзе