wd wp Пошук:

Шыладзюб

Recurvirostra avosetta

Шыладзюб (Recurvirostra avosetta) — птушка сямейства шыладзюбавых, чорна-белы буйны кулік, распаўсюджаны на спадзістых берагах вадаёмаў з салёнай або саланаватай вадой у Еўразіі, зрэдку ў Аўстраліі і Афрыцы. У Беларусі рэдкі, залётны від.

Даўжыня каля 43 см. Верх галавы і частка шыі чорныя, чорныя палосы на крылах. Дзюба доўгая і тонкая, загнутая ўверх, чорная. Гняздуецца ў маі-чэрвені, калоніямі да 200 пар, у глейкіх бухтах недалёка ад вады. Гняздо ўладкоўваецца ў невялікай земляной рытвінцы на пяску альбо сярод нізкарослай травы. У кладцы 3—5 яек вохрыстага з чорным крапам колеру. Сілкуецца пераважна воднымі беспазваночнымі, у тым ліку дробнымі рачкамі арцеміяй і казуркамі, якіх знаходзіць у вадзе або пласце глею.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Шыладзюбыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Птушкі Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта