Шчэ́пічы[1] (трансліт.: Ščepičy, руск.: Щепичи) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчэпіцкага сельсавета. За 5 км на захад ад Клецка і 7 км ад чыгуначнай станцыі Клецк, за 180 км ад Мінска.
Вядомы да 1525 года як “двор” баярына Фёдара Пятровіча Шчэпы каля сяла Лукавец, яго уладання, на дарозе ў Клецк.[2]