wd wp Пошук:

Шчэпан Твардох

Шчэпан Лех Твардох (польск.: Szczepan Lech Twardoch; нар. 23 снежня 1979) - польскі пісьменнік, родам з Верхняй Сілезіі.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў галіне гуманітарных навук (філасофія і сацыялогія) ў Катавіцкім універсітэце. Працаваў знешнім карэспандэнтам у некалькіх польскіх часопісах, у тым ліку літаратурным крытыкам у «Christianitas» і аглядальнікам для «Polityka». У сваёй журналісцкай працы ён у асноўным займаўся гісторыяй зброі, а таксама сілезскай мовай і культурай.

З 2003 г. публікуе кароткія навукова-фантастычныя творы і апавяданні ў спецыялізаваных часопісах. Свой першы раман Шчэпан апублікаваў у 2007 г. Яго раман «Вечны Грунвальд» (2010) быў намінаваны на прэмію Іосіфа Манкевіча, а наступны «Марфін» (2012) атрымаў адразу некалькі ўзнагарод. Затым яшчэ адзін раман «Драч» (2014) быў намінаваны на літаратурную прэмію «Ніке»[2], а таксама стаў лаўрэатам нямецкай літаратурнай прэміі «Brücke Berlin 2016» [3].

Абраная бібліяграфія

Раманы

Зборнікі апавяданняў

Зноскі

  1. Szczepan Twardoch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Znamy finalistów Nike 2015 (нявызн.). Праверана 13 верасня 2015.
  3. Drach nagrodzony! (нявызн.). Праверана 14 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Сілезскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу