Шчэ́жар 2[1] (трансліт.: Ščežar 2, руск.: Щежерь 2) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Шчэжарскага сельсавета, у 1954—1960 гадах — у складзе Дарскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Вяйнянскага сельсавета[2], з 1965 года — у складзе Дарскага сельсавета, які ў 1983 годзе перайменаваны ў Кадзінскі.