Шчы́тнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Шчытна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Варанілавіцкага сельсавета[1].