wd wp Пошук:

Шчыльнае

Шчы́льнаевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 3 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, на паўднёвай ускраіне вёскі Ганцавічы. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,046 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. Возера правільнай круглай формы. Берагі нізкія, параслі хмызняком, месцамі забалочаныя. На поўдні каналам злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў. Зарастае ўмерана.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Ганцавіцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Цны (прыток Прыпяці)