Шчацінкаскі́вічныя (Chaetognatha) — тып марскіх беспазваночных жывёл.
Даўжыня ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; аблямаванае бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і 2 бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Маецца прымітыўная крывяносная сістэма, кроў бясколерная. Дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма.
Вядома звыш 100 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найбольш вядомая марская стрэлка (Sagitta).
Гермафрадыты. Развіццё прамое.
Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.