«Шчаслі́вы Ла́зар» (італ.: Lazzaro Felice) — італьянскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёркай Алічэ Рарвакер.
Прэм’ера фільма адбылася 13 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшы сцэнарый[8].
У невялічкай італьянскай вёсачцы Інвіялата час літаральна спыніўся. Мясцовыя жыхары належаць маркізе дэ Луна, якая неміласэрна выкарыстоўвае іх працу. Усё змяняецца ў адзін з візітаў сям’і патронаў у Інвіялату. Малады арыстакратычны Танкрэдзі заводзіць сяброўства з Лазарам — цудоўным прастадушным вясковым юнаком. Фантастычныя калізіі іх адносін цалкам разбураць звыклы побыт вясковых жыхароў і прывядуць да практычна біблейскага апакаліпсісу іх маленькага сусвету.
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
71-ы Канскі кінафестываль | 8–19.05.2018 Каны |
«Залатая пальмавая галіна» | «Шчаслівы Лазар», Алічэ Рарвакер | Намінацыя | [8] |
Найлепшы сцэнарый | Алічэ Рарвакер | Перамога | |||
31-я Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 Севілья |
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Шчаслівы Лазар» | Намінацыя | [9][10] |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Алічэ Рарвакер | Намінацыя | |||
Найлепшая еўрапейская актрыса | Альба Рарвакер | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Алічэ Рарвакер | Намінацыя | |||
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў | «Шчаслівы Лазар», Алічэ Рарвакер | Перамога |