wd wp Пошук:

Шубніцкае

Шу́бніцкаевозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка, за 7 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Шубнікі.

Плошча паверхні 0,04 кв.км. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

Схілы катлавіны вышынёй 6 м, пад хмызняком, на поўдні пад агародамі і пабудовамі. На поўначы забалочаная пойма. На захадзе ўпадае ручай з возера Дзегцяроўскае, на ўсходзе выцякае ручай у раку Дабрылаўка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна