wd wp Пошук:

Штэфан Ціса

Штэфан Ціса (славацк. Štefan Tiso; 18 кастрычніка 1897, Бытча, Аўстра-Венгрыя28 сакавіка 1959, Браціслава, Чэхаславакія) — славацкі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч перыяду Першай Славацкай рэспублікі.

Біяграфія

Штэфан Ціса нарадзіўся ў 1897 годзе ў Бічы. Будучаму прэзідэнту Першай Славацкай рэспублікі, Іозефу Ціса, ён прыходзіўся траюрадным братам: дзед Іозефа, Іозеф «Каро» Ціса, быў родным братам бабулі Штэфана, Тэрэзы Ціса.

Скончыўшы школу ў 1915 годзе, Ціса быў прызваны ў шэрагі Аўстра-венгерскай арміі і адправіўся на Усходні фронт Першай сусветнай вайны. У 1916 годзе ён трапіў у рускі палон, а ў 1918 - далучыўся да аднаго з добраахвотніцкіх «чэхаславацкіх легіёнаў», якія змагаліся на баку краін Антанты.

У Чэхаславакію Ціса вярнуўся толькі ў 1920 годзе. Ён ненадоўга абгрунтаваўся ў Брно, пасля чаго перабраўся ў Браціславу, дзе вывучаў права. Атрымаўшы адукацыю, ён быў прызначаны на пасаду суддзі ў Трэнчыне і ў 1938 годзе стаў старшынёй краявога суда. У верасні 1939 года, ужо пасля ўтварэння Першай Славацкай рэспублікі, Штэфан Ціса быў ізноў пераведзены ў Браціславу і ўстаў на чале Вярхоўнага суда Славакіі.

У верасні 1944 года Іозеф Ціса прызначыў свайго сваяка на пасаду прэм’ер-міністра Славакіі на змену Войцеху Тука, а таксама на пасады міністра замежных спраў і юстыцыі. Аднак ужо неўзабаве Славакія была занятая савецкімі войскамі. Збегшы ў Аўстрыю ў красавіку 1945 года, 8 мая ў Кремсмюнстэрскім абацтве Ціса падпісаў капітуляцыю Славакіі ў Другой сусветнай вайне.

Зноскі

  1. Evidence zájmových osob StB (EZO)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юрысты Славакіі
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Трнаўскім краі
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Першая Славацкая Рэспубліка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных