Штрыпка (ням.: Strippe[1]) — тасьма ў выглядзе завесы, прышыта да ніжняга краю калашыны штаноў, рознага роду накладных халяваў тыпу гетраў, а таксама рукавоў, якая ахоплівае ступню (часам пад падэшвай абутку) або кісць рукі, адцягвае калашыну або рукаў, не дазваляючы ім задзірацца пры руху.