wd wp Пошук:

Шон Хогі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Шон Хогі (ірл.: Seán Ó hEochaidh) (нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірландскі палітык партыі Фіяна Фол(польск.) бел., які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.

Біяграфія

Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед Шон Лемас(польск.) бел. і бацька Чарлз Хогі(польск.) бел.[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы(польск.) бел. ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол(польск.) бел.. У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада[4].

У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн. У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сенат Эрэн(польск.) бел. Адміністрацыйнай групай(англ.) бел.[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў[1][5].

У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет[5]. У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн[1][5][6].

4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зняволеным[7][8]. 30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага Часу» і беларускім палітычным вязнем[8][9].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Mr. Sean Haughey(англ.) . Ойрахтас. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 19 студзеня 2020.
  2. Seán Haughey(англ.) . Фіяна Фол(польск.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2007. Праверана 19 студзеня 2020.
  3. Seán Haughey TD(англ.) . Фіяна Фол(польск.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
  4. 1 2 About(англ.) . seanhaughey.ie. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
  5. 1 2 3 4 Seán Haughey(англ.) . electionsireland.org. Праверана 19 студзеня 2020.
  6. Election 2020(англ.) . RTÉ.ie(англ.) бел.. Праверана 10 лютага 2020.
  7. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak(англ.) . Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  8. 1 2 Cunningham, Paul(англ.) бел.. Irish politicians sponsor Belarus political prisoners(англ.) . RTÉ.ie(англ.) бел. (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 16 ліпеня 2021.
  9. Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленстэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Члены партыі Фіяна Файл
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сенатары Ірландыі